Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль творчасці “Каб мова родная гучала”

Дата: 9 апреля 2021 в 10:49
Автор: Шороп Т. А.
108 просмотров

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага на свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы заставаліся вольнымі уладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашы карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць як век у век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае выды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх гадоў. Дзеля гэтага ў дашкольнай установе прайшоў фестываль творчасці “Каб мова родная гучала”.

Удзел у фестывалі прынялі выхавальнікі ўсіх узроставых групп. Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, спявалі песні, паказвалі лялячны тэатр, выконвалі пляскі, спявалі абрадавыя песні-заклічкі, арганізоўвалі карагод беларускіх народных  гульняў.

Дзякуючы правяденню ва ўстанове дашкольнай адукацыі такіх мерапрыемств дзеці авалодваюць  вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю беларускай мовы.

Бацькі назіралі за творчасцю сваіх дзяцей на сайце ўстановы дошкольнай адукацыі.

Ng-PRESS Фестываль творчасцi "Каб мова родная гучала"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.